Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК Беларусі не трымаецца заканадаўства

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.08.2016 11:08
Так вынікае са справаздачы праваабаронцаў, якія назіраюць за выбарамі.

Назіраньне ажыцьцяўляюць актывісты Беларускага Хэльсінскага камітэту і праваабарончага цэнтру «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Экспэрты знайшлі шэраг парушэньняў у хадзе выбарчай кампаніі з боку дзяржаўных структур.

Прыклад дае ЦВК. Цэнтральная выбарчая камісія зусім не публікуе зьвесткі з судовых разглядаў, што пярэчыць замацаванаму ў артыкуле 13 ВК прынцыпу адкрытасьці і галоснасьці выбараў. Рэгіянальныя выбарчыя камісіі не анансуюць час і месца правядзеньня сустрэч кандыдатаў з выбарцамі. Назіраюцца неаднаразовыя выпадкі перашкод у публікацыі агітацыйных матэрыялаў апазыцыйных кандыдатаў. Выбарчыя камісіі патрабуюць узгадніць зь імі зьмест матэрыялаў, што парушае выбарчае заканадаўства. Закон не прадугледжвае ўзгадненьня тэкстаў выбарчых друкаваных матэрыялаў і не накладае такі абавязак на кандыдатаў.

Адзіная станоўчая практыка – разьмяшчэньне судовых рашэньняў на сайтах судоў: абласных і менскага.

Паводле Вясна/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт