БТ: разьмяшчэньне ў інтэрнэце выступаў кандыдатаў незаконнае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.08.2016 13:17
Гаворка ідзе пра відэаматэрыял, якія былі запісаны работнікамі БТ.
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Разьмяшчэньне ў інтэрнэце кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў іх перадвыбарных выступленьняў, паказаных да гэтага па тэлебачаньні, зьяўляецца незаконным. Пра гэта гаворыцца ў камэнтары, распаўсюджаным 19 жніўня прэс-службай Белтэлерадыёкампаніі.
У ім адзначаецца, што „асобныя ўдзельнікі перадвыбарнай гонкі… вырашылі папіярыцца за кошт працы мэдыяхолдынга, разьмясьціўшы выступ, прафэсійна запісаны работнікамі БТ, у інтэрнэце, пры гэтым не атрымаўшы дазвол на гэты крок ва ўласьніка відэаматэрыялу, якім зьяўляецца Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі, а ў далейшым яшчэ й абвінаваціўшы яе ў блякаваньні незаконна разьмешчанага кантэнту”.
Выступленьні кандыдатаў праходзяць на тэлеканале „Беларусь 3”. Немалы рэзананс выклікаў выступ прадстаўніка АГП, кінарэжысэра Юрыя Хашчавацкага. Менавіта гэты відэаролік з YouTube быў неўзабаве выдалены. БТ заявіла пра выпадак „незаконнага выкарыстаньня чужых відэаматэрыялаў”.
Кандыдатам у дэпутаты ў прэс-рэлізе рэкамэндуецца разьмяшчаць у інтэрнэце „самастойна створаныя відэа-, аўдыя- і іншыя матэрыялы агітацыйнага характару”.
belapan.com/racyja.com/аз