Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь вярнулася сьпякотнае лета

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.08.2016 10:15
У бліжэйшыя дні ў асобных рэгіёнах краіны ртутны слупок пакажа днём +30 .. + 32 ° С.
pixabay.com/Public Domain CC0

20 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасьць. У крайніх усходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпэратура паветра максымальная днём +22 .. + 28 ° С.

21 жніўня пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе Берасьцейскай вобласьці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу +9 .. + 15 ° С, па захадзе да + 17 ° С, максымальная днём ад + 24 ° С па паўночным усходзе да + 31 ° С па паўднёвым захадзе краіны, перадае Белгідрамэтэацэнтар.

22 жніўня ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу +11 .. + 18 ° С, максымальная днём +24 .. + 29 ° С, па паўднёвым усходзе +30 .. + 32 ° С.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт