Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ставіць на мясцовае паліва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.08.2016 14:51
Лукашэнка дамагаецца нарасьціць выкарыстаньне мясцовых паліўна-энэргетычных рэсурсаў.
Foto:pixabay.com

Гэтыя патрабаваньні прагучалі сёньня падчас нарады па пытаньнях энэргаэфэктыўнасьці.

Беларускі лідар заявіў, што яму балюча глядзець, як зьнікае вялізная колькасьць біярэсурсаў. Іх жа можна выкарыстоўваць як паліва, дадаў Лукашэнка ды запатрабаваў актывізаваць працу па выкарыстаньні ўласных паліўных рэсурсаў. Гэтым крокам улады хочуць скараціць залежнасьць ад імпарту ды зьнізіць сабекошт вырабленай прадукцыі.

Паводле словах Аляксандра Лукашэнкі, ва ўмовах залежнасьці Беларусі ад імпартных энергарэсурсаў дадзенае пытаньне з кожным годам становіцца ўсё больш актуальным. Беларусі трэба прадэманстраваць эфэктыўнасьць у гаспадараньні ды зьніжэньні затрат.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт