Герасіменя заявіла пра маладыя таленты ў плаваньні і пакемоны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        18.08.2016 14:49
                    
                                 
                
                
                    Праблема ў тым, што цяпер моладзь больш увагі надае электронным гаджэтам, чым фізычнай нагрузцы. 
                
                
                    
                        
www.pressball.by
                     
                
                
                
               
                
                         Бронзавая мэдалістка Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала стан спраў з маладымі талентамі ў плаваньні, і, сярод іншага, пракамэнтавала некаторыя трэнды ў разьвіцьці сучасных кампутарных гульняў. Пра гэта інфармуе сайт газэты "Прэсбол".
«Магчыма, што цяпер яны па-за ўвагай, але зорачкі ўсё роўна ёсьць. Іх ня можа ня быць. Альбо яны проста пакуль не займаюцца плаваньнем, альбо іх яшчэ не заўважылі. Але ёсьць праблема ў тым пляне, што цяпер моладзь больш увагі надае электронным гаджэтам, чым фізычнай нагрузцы. Сацыяльныя сеткі, онлайнавыя гульні ... А гэтыя пакемоны, што цяпер зьявіліся і якіх ловяць па ўсім сьвеце — гэта, вядома, чалавечая катастрофа... Асабіста ў маім разуменьні».
Гэтую заяву Аляксандра Герасіменя зрабіла на сустрэчы з прэсай у канфэрэнц-залі «Беларусбанку» 17 жніўня.
Прэсбол/нг