„Белавія” адкрыла рэйсы ў Львоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.08.2016 16:33
                    
                                 
                
                
                    Самалёт у Львоў лётае пяць разоў на тыдзень - па аўторках, серадах, чацьвяргах, пятніцах і суботах.
                
                
                    
                        
Boeing 737-800 авіякампаніі "Белавія"www.belavia.by
                     
                
                
                
               
                
                         Авіякампанія „Белавія” выканала першы рэйс па маршруце Менск - Львоў - Менск. Запаўняльнасьць першага рэйса ў Львоў склала практычна 100%, назад — крыху ніжэй. Цікава, што першым рэйсам з Львова ў Менск скарыстаўся мэр украінскага горада Андрэй Садовы - ён зьдзяйсьняе афіцыйны візыт у Менск.
Самалёт у Львоў лётае пяць разоў на тыдзень - па аўторках, серадах, чацьвяргах, пятніцах і суботах. Зь Менска борт вылятае ў 13:10, з Львова - у 15:20. Час у шляху - 1:20.
Кошт квітка ў абодва бакі з усімі зборамі - ад 120 эўра. Выконваць рэйс будзе бразільскі самалёт „Embraer 175” на 76 пасажыраў. У „Белавія” два такія самалёты - два гады таму іх купілі новымі.
kp.by/nn.by/аз