«СБ – Беларусь Сегодня» разьнесла ветрам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.08.2016 18:57
На выезьдзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі ня тысячы газэт.
фота: abw.by
Сьведкамі незвычайнага відовішча сталі мінскія аўтамабілісты зранку 15 жніўня. Як піша сайт abw.by, на выезьдзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі ня тысячы газэт.
Паводле словаў сьведкаў, асноўную колькасьць складалі асобнікі галоўнай афіцыйнай газэты – «СБ – Беларусь Сегодня». Калі прыгледзецца да фотаздымкаў, то можна пабачыць і іншыя выданьні.
Фотаздымкі ў сеціве разьмясьціў Аляксандр Аляшкевіч. Паводле яго словаў, ДАІ прыехала хвілін праз 20. Пэўны час праваахоўнікі думалі, хто павінен навесьці парадак, і ўрэшце выклікалі «Рэмаўтадар».
Аўтар фота мяркуе, што газэты й часопісы вываліліся з МАЗа, які перавозіў іх. Паведамляецца, што выданьні разьнесла ветрам ажно да АЗС «А-100» на Баравой.
эўрарадыё/вс