ТБ не пакажа выступу кандыдата, які агітаваў за легалізацыю марыхуаны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.08.2016 17:55
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Тэлеканал «Беларусь 3» ня будзе паказваць перадвыбарнага выступу кандыдата ў дэпутаты ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Паўла Стэфановіча, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 16 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Паводле яе слоў, у Цэнтральную камісію выступ Стэфановіча прывезьлі на экспэртызу. «На жаль, вы ня зможаце яго ўбачыць, таму што яго нельга пусьціць у эфір. Парушае ён не выбарчае заканадаўства, а закон, які супрацьдзейнічае гандлю наркотыкамі, бо ўвесь выступ кандыдат заклікае да легалізацыі марыхуаны», – сказала Ярмошына.
«Відавочна, у АГП няма іншых праблем. У самым канцы выступу кандыдат дастае праграму партыі «Мільён новых працоўных месцаў», і адразу ж становіцца зразумелым, дзе партыя будзе знаходзіць працоўныя месцы. Гэта забаўны выпадак», – лічыць яна.
Наша Ніва/БелаПАН/вс