Logo Polskiego Radia
Print

"Белавія" ня можа ажыцьцяўляць унутрырасейскія перавозкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.08.2016 16:06
У беларускага перавожчыка няма дазволу, і ён яго не атрымае ў хуткім часе.
Andrea/flickr.com

У нацыянальнага авіяперавожчыка «Белавія» няма дазволу — і ён у хуткім часе яго не атрымае — на ажыцьцяўленьне ўнутрырасейскіх рэйсаў у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам РФ.

Пра гэта ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 14 жніўня, заявіў генэральны дырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў.

«Патрэбныя нават не міжурадавыя пагадненьні, а нейкія выключныя рашэньні для нас. Хоць існуе рашэньне, што суб’екты гаспадараньня дзьвюх краінаў маюць роўныя ўмовы. Мы ня можам сёньня лётаць з Масквы ў Санкт-Пецярбург, у Навасібірск. Мы б вельмі хацелі гэта рабіць», — заявіў Гусараў.

Гэтую ідэю, паводле яго слоў, трэба прапрацоўваць на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краінаў.

«Мы б з радасьцю выходзілі на ўнутраныя расейскія маршруты. Тым больш, што там сёньня попыт на пасажырскія перавозкі расьце пасьля сыходу з рынку авіякаманіі „Трансаэро“. Ёсьць значны незадаволены попыт. І, напэўна, мы змаглі б знайсьці сваю нішу», — упэўнены гендырэктар «Белавія».

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт