Logo Polskiego Radia
Print

Стрэс-тэсты на Беларускай АЭС пройдуць у верасьні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2016 10:11
Гэта прадугледжвае пагадненьне паміж Расеяй і Беларусьсю аб будаўніцтве АЭС ад 2012 году.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукова-дасьледчы й праектна-канструктарскі інстытут энэргетычных тэхналёгій АТ „Атампраект” правядзе мэтавую пераацэнку бясьпекі (стрэс-тэсты) Беларускай АЭС, гаворыцца ў матэрыялах, апублікаваных на сайце закупак „Расатама”.

Згодна з дакумэнтацыяй, дагавор аб гэтым заключаны ў мэтах выкананьня кантракта паміж РУП „Беларуская АЭС” і ЗАТ „Атамбудэкспарт”, заключанага ў рамках міжурадавага пагадненьня паміж Расеяй і Беларусьсю аб будаўніцтве АЭС ад 2012 году. Кошт дагавора - 15,34 млн расейскіх рублёў. Тэрмін выкананьня работ: з 1 па 10 верасьня 2016 году. Мэта работ - пераацэнка бясьпекі Беларускай АЭС пры ўзьнікненьні экстрэмальных зьнешніх узьдзеяньняў, якія перавышаюць прадугледжаныя праектам АЭС гранічныя значэньні, а таксама павышэньне ўстойлівасьці да пазапраектнай аварыі АЭС.

Пры падрыхтоўцы пераацэнкі будуць разглядацца такія падзеі, як землятрусы, затапленьні, экстрэмальныя ўмовы надвор'я, наступствы страты функцый бясьпекі, выкліканыя стратай электразабесьпячэньня АЭС. Па выніках праведзенага аналізу будзе распрацавана справаздача, а пры неабходнасьці праведзены дадатковыя аналізы або разьлікі. Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гарадзенская вобласьць). БелАЭС будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2х1200) МВт.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт