Беларускі праграміст у трэці раз выйграў конкурс Google
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.08.2016 12:05
                    
                                 
                
                
                    Генадзь Караткевіч заняў першае месца на конкурсе ў спартовым праграмаваньні Google Code Jam.
,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,
                
                
                    
                        
Генадзь КараткевічPhoto: www.belsat.eu
                     
                
                
                
               
                
                         Гамяльчук Генадзь Караткевіч заняў першае месца на конкурсе ў спартовым праграмаваньні Google Code Jam. Фінал сёлетніх спаборніцтваў прайшоў 5 жніўня ў Нью-Ёрку. Хлопец набраў 170 балаў з 200 магчымых.
Такім чынам, ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца. Раней ён перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014 і 2015 гадах.
Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасьць працаўладкаваньня ў кампанію і 15 тысяч даляраў прызавых. Сёлета за першае месца змагаліся 27 170 праграмістаў з усяго сьвету.
Выданьне Bloomberg назвала беларуса супэрзоркай у спартыўным праграмаваньні.
belsat.eu/яс