Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская чыгунка хоча адмовіцца ад купэйных і пляцкартных вагонаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.08.2016 14:20
«Мы не такая вялікая краіна тэрытарыяльна, каб вазіць вагонамі, складзенымі са спальных».
Цягнік Stadler Flirt міжрэгіянальных ліній бізнэс-кляса Беларускай чыгункіЦягнік Stadler Flirt міжрэгіянальных ліній бізнэс-кляса Беларускай чыгункіcommons.wikimedia.org/Dima Sugonyaev/CC BY-SA 3.0

Беларуская чыгунка хоча адмовіцца ад купэйных і пляцкартных вагонаў.

«Мы наогул плянуем зьмяніць лягістыку перавозак пасажыраў у краіне. Мы не такая вялікая краіна тэрытарыяльна, каб вазіць вагонамі, складзенымі са спальных», – сказаў першы намесьнік начальніка пасажырскай службы Ўпраўленьня Беларускай чыгункі Андрэй Кашко на прэс-канфэрэнцыі.

Варта адзначыць, што многія пасажыры любяць традыцыйныя купэйныя й пляцкартныя вагоны, дзе ў чалавека ёсьць магчымасьць ня толькі сядзець, але й ляжаць.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт