5 і 6 жніўня „Белавія” зьніжае мінімальныя тарыфы на 50%
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.08.2016 13:38
Зьніжка дзейнічае толькі на тарыф, а не на зборы аэрапорта.
Andrea/flickr.com
5 і 6 жніўня „Белавія” зьніжае мінімальныя тарыфы на 50%. Гэта новая акцыя авіякампаніі. Важна адзначыць, што зьніжка дзейнічае толькі на тарыф, а не на зборы аэрапорта.
Напрыклад, квіток Менск-Варшава-Менск будзе каштаваць 71,95 эўра замест 99,45. Менск-Рым-Менск — 151,8 замест 216,3 эўра. Такім чынам цэлы квіток патаньнее на 30%. Вельмі выгадна набываць квіткі ў аэрапорты з маленькімі зборамі. Напрыклад, квіток у Батумі будзе каштаваць 127,87 замест 207,87 эўра.
Набыць квіток па зьніжаным тарыфе можна: 5 і 6 жніўня толькі з сайта авіякампаніі, акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы, накірунак Менск-Бэйрут не ўдзельнічае ў акцыі, пэрыяд палёту — з 1 кастрычніка 2016-га да 15 сьнежня 2016 году, максымальны тэрмін знаходжаньня па прома-тарыфе ў пункце прызначэньня — 1 месяц, зьмены часу й даты вылету — забароненыя, пры вяртаньні авіябілета — вяртаньню падлягаюць толькі нявыкарыстаныя таксы аэрапортаў.
euroradio.fm/аз