Logo Polskiego Radia
Print

БЧ пачала продаж квіткоў у краіны Эўропы празь інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.08.2016 09:07
Купіць квіток анлайн можна ў Польшчу, Нямеччыну, Балгарыю, Францыю, Чэхію, Вугоршчыну.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская чыгунка пачала продаж квіткоў у краіны Эўропы празь інтэрнэт, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

„Для павышэньня якасьці абслугоўваньня пасажыраў і разьвіцьця электронных продажаў праязных дакумэнтаў у міжнародных зносінах Беларуская чыгунка на сваім сайце ўкараніла новую тэхналёгію набыцьця электронных квіткоў”, — растлумачылі ў прэс-службе. Цяпер купіць квіток анлайн можна ў такія краіны, як Польшча, Нямеччына, Балгарыя, Францыя, Чэхія, Вугоршчына.

Афармленьне электронных праязных дакумэнтаў на першым этапе ўкараненьня робіцца без электроннай рэгістрацыі. Для зьдзяйсьненьня паездкі праязныя дакумэнты, аплачаныя празь інтэрнэт, неабходна ў абавязковым парадку аформіць у спэцыялізаваных пунктах афармленьня праезду ў міжнародных зносінах Беларускай чыгункі.

Таксама магчымы зварот на сайце электронных праязных дакумэнтаў, аплачаных з дапамогай банкаўскіх картак праз сыстэму плацяжоў ASSIST і „Інтэрнэт-банкінг” Беларусбанка. Зварот у касах ажыцьцяўляецца ў спэцыялізаваных пунктах продажу.

У бліжэйшай пэрспэктыве БЧ плянуе паэтапнае ўкараненьне электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнікі міжнародных ліній (уключаючы бесьперасадачныя вагоны, якія курсуюць зь імі) у зносінах з краінамі Эўропы, што дазволіць выключыць абавязковае афармленьне праязных дакумэнтаў у касах.

rw.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт