Суд не прызнаў Юрыя Захаранку памерлым
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.08.2016 11:02
Суд палічыў, што аргумэнтаў, якія прадставіў бок Ульяны Захаранкі, недастаткова, каб задаволіць хадайніцтва.
pixabay.com/Public Domain CC0
Менскі гарадзкі суд не задаволіў хадайніцтва Ўльяны Захаранкі, маці былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік 7 траўня 1999 году, аб прызнаньні памерлым яе сына.
Пасьля выраку актывісты апазыцыі зладзілі пікет насупраць будынку Менгарсуду. На ўдзельнікаў пікету міліцыя склала як мінімум 5 адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Былы міністар унутраных спраў Беларусі, адзін зь лідараў апазыцыі Юры Захаранка быў скрадзены ў Менску невядомымі ў красавіку 1999 году. Што далей стала зь Юрыем Захаранкам, грамадзкасьці невядома.
У траўні 2016 году Ўльяна Рыгораўна Захаранка падала ў суд заяву аб прызнаньні памерлым сына Юрыя Захаранкі, бо ён зьнік пры абставінах, якія даюць падставы меркаваць пра яго сьмерць.
Суд Кастрычніцкага раёну ня стаў разглядаць па сутнасьці заяву Ўльяны Захаранкі аб прызнаньні памерлым яе сына. Завёўшы грамадзянскую справу па заяве Ўльяны Захаранкі, судзьдзя Вольга Біруля адразу ж далучыла яе да падобнай справы па заяве жонкі Юрыя Вольгі Захаранкі й спыніла вытворчасьць да заканчэньня расьсьледаваньня па крымінальнай справе аб зьнікненьні экс-міністра ўнутраных спраў.
Радыё "Свабода"/ав