Ярмошына прапануе ня зьмешваць выбары й пакемонаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.07.2016 15:51
«Я думаю, што людзі майго пакаленьня чуюць пра пакемонаў як пра нешта экзатычнае, таму, вядома, ім больш патрэбныя выбары».
Лідзія Ярмошына займае пасаду старшыні ЦВК з 1996 годуyoutube.com/screen
На прэс-канфэрэнцыі ў пятніцу, 29 ліпеня, старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына выказалася пра пакемонаў. Яна прапанавала ня зьмешваць парлямэнцкія выбары й гульню Pokemon Go, якая цяпер набірае папулярнасьць ва ўсім сьвеце. «Каждому овощу свое время», – адзначыла яна.
«Я думаю, што людзі майго пакаленьня чуюць пра пакемонаў як пра нешта экзатычнае, таму, вядома, ім больш патрэбныя выбары, – працягнула Ярмошына. – Людзі маладыя – яны яшчэ не нагуляліся, таму ім патрэбныя пакемоны».
Кіраўнік ЦВК канстатавала ў дадзены момант невысокую палітычную актыўнасьць у грамадзтве, якая павінна ўзрасьці ў верасьні, па меры набліжэньня даты выбараў. А цяпер цікавасьць да палітыкі зьніжае гарачая пара, пэрыяд адпачынкаў і іншыя праблемы ў сямʼі, дадала яна.
тэлеграф/вс