На канцэрт Вольскага ў Менску прыйшлі больш за 1,5 тыс. людзей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        28.07.2016 07:02
                    
                                 
                
                
                    Музыка выступіў проста на вуліцы, каб дапамагчы ў зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца.
                
                
                    
                        
Выступ Лявона Вольскага на пікеце Алеся Лагвінца ў Сухараве. Фота: Старонка Алеся Лагвінца  ў Facebook Старонка Алеся Лагвінца  ў Facebook 
                     
                
                
                
               
                
                         Больш за паўтары тысячы чалавек сабраліся ў сераду на канцэрт Лявона Вольскага, які прайшоў проста на вуліцы ў менскім мікрараёне «Сухарава». Музыку запрасіў выступіць намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, які цяпер зьбірае подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты.
Вулічны канцэрт зьяўляецца адным з самых яскравых момантаў сёлетняй выбарчай кампаніі. На яго прыйшлі людзі розных узростаў – як пажылыя людзі, так і мамы з дзецьмі. Было бачна шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Панавала атмасфэра сяброўства й свабоды. Праўда, падчас канцэрту некалькі людзей у штацкім спрабавалі абясточыць кватэру грамадзяніна, які даў Лявону Вольскаму магчымасьць падключыць гукаўзмацняльную апаратуру. Калі сытуацыяй зацікавіліся журналісты, людзі ў штацкім сышлі. Канцэрт прайшоў пасьпяхова. Пасьля яго некалькі соцень гледачоў паставілі свае подпісы за вылучэньне Алеся Лагвінца кандыдатам у дэпутаты.
nn.by/svaboda.org/ап