Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія аграрыі намалацілі мільён тон збожжа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.07.2016 16:37
Пераадолены важны рубеж, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі.
Foto: pixabay.com

Па стане на 25 ліпеня ў Беларусі намалочана больш як 1,1 мільёна тон збожжа. Найбольш намалацілі аграрыі Гомельскай вобласьці, Берасьцейскай ды Менскай абласьцей.

Збожжавыя і зернебабовыя сабраныя з 338 тысяч га, што складае 15% ад агульнай плошчы. Лідарам на сёньня зьяўляецца Гомельская вобласьць, дзе прыбрана 37% плошчаў. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі зьбіраюць 33,5 ц збожжа, што на 3 ц больш, чым у мінулым годзе.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт