У краіне каля 3 тыс. фэрмэрскіх гаспадарак - Белстат
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.07.2016 19:22
Больш за ўсё работнікаў было занята ў фэрмэрскіх гаспадарках Менскай вобласьці – 2308 чалавек.
Photo: pixabay.com
Сьпісачная колькасьць работнікаў фэрмэрскіх гаспадарак у сярэднім за мінулы год склала 9200 чалавек, паведамляе Белстат (на 564 работнікаў больш, чым ў 2014 годзе). Яны працавалі ў 3017 фэрмэрскіх гаспадарках (на 64 больш, чым у 2014 годзе).
Больш за ўсё работнікаў было занята ў фэрмэрскіх гаспадарках Менскай вобласьці – 2308 чалавек, крыху менш у Берасьцейскай вобласьці – 2188 чалавек. Менш за ўсё работнікаў працавала ў фэрмэрскіх гаспадарках Магілёўскай вобласьці – 1140 чалавек.
Пры гэтым з 9,2 тысячы чалавек, занятых у фэрмэрскіх гаспадарках, 5880 чалавек склалі наёмныя работнікі. Астатнія 3320 чалавек – гэта фэрмэры й іх сваякі.
У разьліку на адну фэрмэрскую гаспадарку даводзілася 3,7 чалавека.
Больш за ўсё работнікаў было занята ў фэрмэрскіх гаспадарках, якія спэцыялізуюцца на сельскай гаспадарцы, паляваньні й лясной гаспадарцы, – 7325 чалавек.
У апрацоўчай прамысловасьці было занята 759 чалавек, у гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня – 463, на транспарце – 330.
наша ніва/вс