БСДП (Грамада) вылучыла 34 прэтэндэнты ў дэпутаты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        18.07.2016 09:42
                    
                                 
                
                
                    Парлямэнцкая кампанія 2016 года для сацыял-дэмакратаў зьяўляецца самай прадстаўнічай за апошнія гады.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучыла 34 прэтэндэнты ў дэпутаты. Такое рашэньне прынятае на XVII пазачарговым зьезьдзе партыі, які прайшоў 17 чэрвеня ў Менску.
У зьезьдзе  ўдзельнічалі 37 дэлегатаў. Па кожнай з прапанаваных кандыдатур асобна  праходзіла працэдура таемнага галасаваньня, паведамляе БелаПАН.
У прыватнасьці, у парлямэнт ад партыі будуць балятавацца яе старшыня Ірына Вештард, намесьнікі старшыні Ганна Канюс і Леанід Дубаносы, член прэзыдыюма Ігар Маслоўскі, член цэнтральнага камітэта Алег Трусаў.
Частка патэнцыйных кандыдатаў таксама зарэгістравалі ініцыятыўныя групы й адначасова вылучаюцца шляхам збору подпісаў.
Першы намесьнік старшыні БСДП Ігар Барысаў на зьезьдзе  адзначыў, што парлямэнцкая кампанія 2016 года для сацыял-дэмакратаў  зьяўляецца самай прадстаўнічай за апошнія гады – на некалькіх папярэдніх  выбарах у Палату прадстаўнікоў партыя ішла ў складзе той ці іншай  кааліцыі й вылучала 10-11 чалавек.
naviny.by/ав