У Менску адбываецца справаздачна-выбарчы зьезд АГП
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.07.2016 13:53
Плянуецца вылучыць каля 70 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
www.svaboda.org
17 ліпеня ў Менску адкрыўся справаздачна-выбарчы зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На сустрэчы са справаздачай выступіў старшыні партыі Анатоль Лябедзька, іншыя мэты зьезду - вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, перавыбары кіраўніцтва партыі.
На зьезд абрана 110 дэлегатаў, прысутнічае каля 80. Як паведаміў старшыня партыі Анатоль Лябедзька перад пачаткам зьезда, плянуецца вылучыць каля 70 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Зь вітальным словам выступілі госьці -- сустаршыні правацэнтрысцкай кааліцыі Юры Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі. Яны распавялі аб працы кааліцыі – разам аб’езьдзілі некалькі дзясяткаў гарадоў. У аб’яднаным сьпісе кааліцыі -- 91 кандыдат.
На зьезьдзе старшынём партыі пераабраны Анатоль Лябедзька.
Радыё Свабода/нг