16 ліпеня «Ваяр» запрашае ў «Курапаты»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        15.07.2016 14:32
                    
                                 
                
                
                    Добраахвотнікі прымуць удзел у ліквідацыі наступстваў урагану.
                
                
                    
                        
Andrej Kuźniečyk/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         «Ваяр» – спартова-патрыятычны клюб, створаны «Маладым Фронтам» для выхаваньня беларускіх хлопцаў і дзяўчат у здаровым нацыянальным духу, запрашае ўсіх 16 ліпеня прыняць удзел у талацэ ва ўрочышчы «Курапаты». Прыборка тэрыторыі будзе адбывацца дзеля ліквідацыі наступстваў урагану, які таксама пашкодзіў тэрыторыю мэмарыяльнага ўрочышча.
Па мажлівасьці, пад час мерапрыемства пройдзе зборка грошай на крыжы. Збор 16.07(субота) а 10.00 на прыпынку Зялёны Луг-6 (канцавы прыпынак тралейбусаў 46/53). Форма адзеньня – працоўная. Арганізатары просяць па магчымасьці мець з сабой ежу, ваду, тэрмасы й рыштунак (рыдлёўкі, сякеры…) Тэлефон для кантакту +375333413461.
mfront.net/яс