Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь аптымізуе сілавы блёк

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2016 15:50
Сёлета плянуецца скараціць 1300 пасадаў у беларускім войску.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by

Гэта не скарачэньне, а аптымізацыя, зазначаюць улады.

Створаная ў Беларусі сыстэма дзяржаўных органаў па забесьпячэньні бясьпекі працуе даволі эфэктыўна, кардынальна ламаць і рэфармаваць яе няма сэнсу, але стаіць пытаньне аптымізацыі, распавёў дзяржсакратар Рады бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась.

Нядаўна Лукашэнка агучыў аптымальную колькасьць сілавога блёка — 65 тысяч чалавек. Гэтую лічбу плянуюць дасягнуць праз скарачэньне колькасьці складоў ды сіл забесьпячэньня. Так МНС скарачае за гэты год 500 пасадаў, ліквідуецца часткі кантрольных і наглядальных органаў.

Таксама аптымізацыя закране й МУС. Тут галоўнай задачай названа фармаваньне атрадаў па ахове беларускай АЭС без павелічэньня агульнай колькасьці супрацоўнікаў за кошт пераразьмеркаваньня.

Экспэрты зазначаюць, што дадзеныя меры выкліканы цяжкім эканамічным становішчам у краіне.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт