Апублікаваны невядомы раней гістарычны дакумэнт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.07.2016 16:01
                    
                                 
                
                
                    Гаворка ідзе аб сустрэчы савецкіх і польскіх партызанаў у 1943 г.
                
                
                    
                        
Фотa c сайта euroradio.fm
                     
                
                
                
               
                
                         Апублікаваны невядомы дакумэнт пра перамовы савецкіх і польскіх партызан у 1943 г. Перамовы адбыліся ў вёсцы Багданавічы пад Слонімам. Савецкі бок прадстаўляў памочнік начальніка штаба брыгады імя Панамарэнкі лейтэнант Рыгін,  польскі – паручнік Войцех Корчыц. Сустрэча адбылася ўжо пасьля таго, як  у розных раёнах Заходняй Беларусі савецкія партызаны раззброілі шэраг  польскіх партызанскіх груп ды атрадаў, а частку іх удзельнікаў расстралялі.
Лейтэнанта Рыгіна  цікавіла, ці будуць палякі змагацца зь немцамі і як яны ставяцца да  савецкіх партызанаў. Корчыц стараўся ўхіляцца ад прамых адказаў,  адзначаў страты польскага падпольля ў выніку рэпрэсій. Таксама ён казаў  пра паводзіны асобных савецкіх партызан-садыстаў у адносінах да польскага насельніцтва.
Дакумэнт пра сустрэчу партызан апублікавала краязнаўчае выданьне «Слонімскі край».
Хартыяʼ97/нг