Беларусы ў I паўгодзьдзі «праелі» 630 млн даляраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.07.2016 18:48
                    
                                 
                
                
                    Фізасобы ў першым паўгодзьдзі купілі замежнай валюты на 3 млрд даляраў, тады як прадалі 3,64 млрд даляраў.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі ў студзені-чэрвені 2016 года чысты продаж замежнай валюты насельніцтвам склаў 634,1 млн даляраў у эквіваленце. Пра гэта 8 ліпеня паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
Так, фізычныя асобы ў першым паўгодзьдзі купілі замежнай валюты на суму крыху больш за 3 млрд даляраў, тады як прадалі 3,64 млрд даляраў.
Пры гэтым сальда куплі-продажу наяўнай замежнай валюты фізычнымі асобамі склала мінус 928 млн даляраў, у той час як безнаяўнай – 294,4 млн даляраў.
Што тычыцца прадпрыемстваў-рэзыдэнтаў, то яны выступілі пакупнікамі замежнай валюты (сальда складае 143 млн даляраў). Прадпрыемствы-нерэзыдэнты выступалі ў першым паўгодзьдзі прадаўцамі валюты (сальда -227 млн даляраў).
тэлеграф/вс