Рух праз КПП “Берасьце” й “Прывалка” будзе абмежаваны 7 і 10 ліпеня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.07.2016 08:14
Прычына - рэтраралі Пэкін-Парыж и летувіска-беларускае масавае спартыўнае мерапрыемтва.
radyjo.net
У памежных пунктах пропуску “Берасьце” й “Прывалка” 7 і 10 ліпеня будзе часова абмяжоўвацца рух. Пра гэта паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Прычына ў тым, што 7 ліпеня з 08:00 да 12:00 раніцы мяжу арганізавана будуць перасякаць удзельнікі міжнароднага рэтраралі Пэкін-Парыж, а гэта можа стварыць часовыя нязручнасьці для іншых грамадзян.
У сувязі з гэтым памежнікі рэкамэндуюць скарыстацца пунктам пропуску “Пясчатка” ў Камянецкім раёне пры плянаваньні міжнароднай паездкі ў берасьцейскім напрамку.
10 ліпеня з 08:20 да 12:00 магчымыя некаторыя абмежаваньні руху транспартных сродкаў праз пункт пропуску “Прывалка” на беларуска-летувіскай мяжы. Гэта зьвязана з правядзеньнем VI Міжнароднага марафону "Друскенікі - Горадня-2016". З-за гэтага мерапрыемства ў той жа дзень да 14:00 на аўтадарозе Р42 абмяжуюць рух ад пункту пропуску “Прывалка” празь вёскі Гожа й Зарыца да самай Горадні.
эўрарадыё/вс