Logo Polskiego Radia
Print

На правядзеньне выбараў у Беларусі пойдзе 10 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.07.2016 14:22
Згодна з законам на забесьпячэньне правядзеньня выбараў і рэфэрэндумаў выдзелена 20,062 млн дэнамінаваных рублёў.
screen/radyjo.net

Савет міністраў Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў забясьпечыць фінансаваньне выдаткаў на падрыхтоўку й правядзеньне выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэта ў рэспубліканскім бюджэце.

Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год» на забесьпячэньне правядзеньня выбараў і рэфэрэндумаў выдзелена 20,062 млн дэнамінаваных рублёў (каля 10 млн даляраў).

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт