Logo Polskiego Radia
Print

Славаміра Адамовіча адпусьцілі з «Навінак»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.07.2016 14:50
Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі 1 ліпеня ў Будславе.

Ён прыехаў у Будслаў на магілу да дзеда.

Пра вызваленьне з псыхіятрычнага шпіталю паведаміў СМІ сам Славамір Адамовіч. Ён распавёў, што нічога сур’ёзнага зь ім там не адбывалася, прымусовае лячэньне не праводзілася.

Прычынай затрыманьня, паводле словаў паэта, стала яго адмова паказаць торбу на дагляд асобам у цывільным. Ён заявіў, што тыя ня маюць права яго даглядаць. У адказ тыя выклікалі міліцыю. Пасьля чаго Славаміра Адамовіча адвезьлі ў Навінкі быццам бы для «агляду».

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт