Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржсакратар ЗША павіншаваў беларусаў са сьвятамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2016 15:15
Заява Джона Кэры разьмешчана на афіцыйным сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Photo: Center for American Progress Action Fund/flickr.com/Commercial use allowed

На афіцыйным сайце амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Рэспубліцы Беларусь зьявілася заява дзяржсакратара ЗША Джона Кэры з нагоды Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

У ёй гаворыцца: „Ад імя прэзыдэнта Абамы й амэрыканскага народа я віншую народ Беларусі з гадавінай падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці ад Савецкага Саюзу 27 ліпеня 1990 году, а таксама з афіцыйным Днём незалежнасьці 3 ліпеня. Я таксама віншую жыхароў Менску з гадавінай вызваленьня гораду ў 1944 годзе”.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША падкрэсьлівае, што ў гэты цяжкі для ўсёй Эўропы час Злучаныя Штаты высока цэняць вядучую ролю Беларусі ў мірным вырашэньні канфлікту ва Ўкраіне, а таксама яе прыхільнасьць да добрых узаемаадносін з усімі краінамі.

„Мой урад поўнасьцю падтрымлівае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі, і мы разьлічваем на далейшы прагрэс у галіне правоў чалавека, дэмакратычнага разьвіцьця й эканамічных рэформаў у вашай краіне — усё гэта ўмацуе наша ўзаемнае імкненьне да нармалізацыі адносін паміж нашымі краінамі”, - чытаем у заяве дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт