Logo Polskiego Radia
Print

У ліпені па рэгіёнах Беларусі будзе езьдзіць бясплатная цырульня на колах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.07.2016 18:02
Апроч прафэсіяналаў зь Менска, у мерапрыемствах прымуць удзел найлепшыя мясцовыя майстры.
Photo: pixabay.com

Цырульня на колах бясплатна абслужыць у ліпені жыхароў 12 гарадоў і іншых населеных пунктаў. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю, такім чынам будзе выпрабоўвацца новы сэрвіс па абслугоўваньні жыхароў аддаленых раёнаў і сельскай мясцовасьці.

Праект будзе працаваць цягам 21 дня. Апроч прафэсіяналаў зь Менска, у мерапрыемствах прымуць удзел найлепшыя мясцовыя майстры. Мэта праекта – зрабіць паслугі цырульні як мага больш даступнымі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт