1 ліпеня беларусы застануцца без паштовай сувязі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.06.2016 14:05
                    
                                 
                
                
                    „Белпошта” папярэджвае пра асаблівасьці працы ў сувязі з дэнамінацыяй.
                
                
                    
                        
Photo: Mariya Chorna/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          У пятніцу, 1 ліпеня, беларусы застануцца без паштовай сувязі. „Белпошта” папярэджвае пра асаблівасьці працы ў сувязі з дэнамінацыяй.
Прэс-служба прадпрыемства інфармуе, што 1 ліпеня „паслугі кліентам у апэрацыйных вокнах аддзяленьняў паштовай сувязі прадстаўляцца ня будуць”. Аднак газэты, часопісы, паштовыя адпраўленьні без накладзенага плацяжу будуць дастаўляцца грамадзянам.
2 ліпеня аддзяленьні паштовай сувязі будуць працаваць у звычайным рэжыме. Адзначаецца, што з 30 чэрвеня да 4 ліпеня магчымы збой у працы банкаўскіх плацёжных картак. Таму грамадзянам рэкамэндуюць мець пры сабе наяўныя грошы.
euroradio.fm/аз