Работнікі слонімскай фабрыкі напужалі дырэкцыю страйкам 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        27.06.2016 17:27
                    
                                 
                
                
                    Работнікі камвольна-прадзільнай фабрыкі плянавалі не пачынаць работу з-за дрэнных умоваў працы й затрымкі заробка.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня раніцай, 27 чэрвеня, работнікі асобных цэхаў ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» плянавалі не пачынаць работу з-за дрэнных умоваў працы й затрымкі заробка. Але ў пачатку працоўнага дня дырэктар фабрыкі Сяргей Троіцкі наведаў некалькі цэхаў і пагутарыў з работнікамі прадпрыемства.
Найбольш хвалявала працаўнікоў КПФ тое, што затрымліваецца на прадпрыемстве заробак. Праўда, прадзільнаму цэху й кацельнай заробкі ўжо выплацілі, бо яшчэ на мінулым тыдні работнікі асобных цэхаў прадпрыемства папярэдзілі адміністрацыю, што калі ня будзе пералічаны заробак, то яны ў панядзелак правядуць забастоўку.
А вось адпускныя людзі так і не атрымалі, хаця многія ўжо даўно ў водпусках. Хвалююць людзей і дрэнныя ўмовы працы ў цэхах, дзе тэмпэратура дасягае да +35. Пры такіх умовах працаваць нельга, а вэнтылятараў не ўключаюць, бо яны старыя й расходуюць шмат электраэнэргіі. Ёсьць на КПФ і шэраг іншых праблемаў, якія адміністрацыя прадпрыемства вырашаць не сьпяшаецца.
радыё рацыя/вс