Пастаўкі памідораў з Турцыі ў Беларусь вырасьлі ў 10 разоў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.06.2016 15:33
Гэта адбылося пасьля таго, як Расея ўвяла абмежаваньні супраць Турцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0
У 10 разоў павялічыліся пастаўкі турэцкіх памідораў у Беларусь, Азэрбайджан, Ізраіль і Сырыю. Гэта адбылося пасьля таго, як Расея ўвяла абмежаваньне на пастаўкі шэрагу прадуктаў харчаваньня з Турцыі.
Такія высновы вынікаюць з дадзеных апэратыўнага маніторынгу эканамічнай сытуацыі ў Расеі, падрыхтаванага інстытутам Гайдара й Усерасейскай акадэміяй зьнешняга гандлю.
У справаздачы ўдакладняецца, што ў першай чвэрці 2015 году Турцыя экспартавала ў Расею 70% ад агульнага экспарту таматаў. Пасьля ўвядзеньня ў 2016 годзе абмежаваньняў на пастаўкі турэцкіх прадуктаў агульны экспарт памідораў з Турцыі скараціўся толькі на 8%.
rns.online/euroradio.fm/аз