Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандaр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візытам ва Ўзбэкістан

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.06.2016 17:47
24 чэрвеня там адбудзецца савет кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС.
Photo:Presidential Press and Information Office/wikipedia.org/CC BY 4.0

Аляксандaр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візытам ва Ўзбэкістан, дзе 24 чэрвеня адбудзецца савет кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск у Ташкент.

На чарговым паседжаньні савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС плянуецца прыняць Ташкенцкую дэклярацыю, прысьвечаную 15-годзьдзю гэтай арганізацыі. Акрамя таго, чакаецца падпісаньне шэрагу шматбаковых дакумэнтаў.

Членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, заснаванай у 2001 годзе, зьяўляюцца Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Шэсьць краін маюць статус дзяржавы — назіральніка пры ШАС: Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія й Пакістан.

belta.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт