Logo Polskiego Radia
Print

На "Гродна-Азот" не было выкідаў. Чуткі не пацьверджаныя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.06.2016 15:36
Са спасылкай на відавочцаў сьцьвярджалася, што на прадпрыемстве ў выніку аварыі адбыўся выкід кіслаты ў атмасфэру.
www.pixabay.com

Паведамленьне пра тое, што на ААТ «Гродна Азот» адбыўся выкід у атмасфэру рэчываў, аказалася непраўдзівым. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленьні МНС.

Сёньня раніцай у сацыяльных сетках распаўсюдзілася інфармацыя аб няштатнай сытуацыі на ААТ «Гродна Азот». Са спасылкай на відавочцаў сьцьвярджалася, што на прадпрыемстве ў выніку аварыі адбыўся выкід кіслаты ў атмасфэру.

У абласным упраўленьні МНС інфармацыю абверглі. «ААТ» Гродна Азот «працуе ў штатным рэжыме. Інфармацыю аб здарэньні ў службу 101 не атрымлівалі. Падразьдзяленьні МНС не прыцягваліся», – адзначылі там.

nn.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт