Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь перайшла ў ШАС у статус наглядальніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2016 11:05
Аб гэтым паведаміў генэральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў.
Photo:Presidential Press and Information Office/wikipedia.org/CC BY 4.0

Беларусь - першая краіна ў гісторыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая перайшла са статусу партнэра па дыялёгу ў статус наглядальніка. Аб гэтым паведаміў генэральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў, адказваючы на пытаньне карэспандэнта дзяржаўнага агенцтва „БелТА”, на сустрэчы з журналістамі краін ШАС, якая адбылася ў штаб-кватэры арганізацыі ў Пэкіне напярэдадні 15-годзьдзя гэтай структуры й юбілейнага Ташкенцкага саміту.

Кіраўнік Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва таксама паведаміў, што маючы адбыцца ў Ташкенце саміт будзе першым для Беларусі, у якім яна прыме ўдзел як наглядальнік. На яго думку, краіна цудоўна сябе паказала, калі была партнэрам па дыялёгу ШАС.

„Кожны саміт ШАС - гэта выключна важная падзея ў жыцьці арганізацыі, - зьвярнуў увагу Рашыд Алімаў. - Няма сумненьняў, што юбілейны саміт унясе свой асаблівы ўклад у падтрыманьне міру й стабільнасьці ў рэгіёне і ў сьвеце, у забесьпячэньне ўстойлівага эканамічнага разьвіцьця й культурна-гуманітарных сувязей на шырокай прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва”.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт