Logo Polskiego Radia
Print

Правацэнтрысты Беларусі яднаюцца

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.06.2016 11:30
Пра стварэньне кааліцыі на парлямэнцкія выбары заявілі Партыя БХД, Партыя АГП і Рух "За свабоду".
Foto: Рух "За свабоду"/www.facebook.com/pyx.by

10 чэрвеня згаданыя структуры абвясьцілі пра аб’яднаньне сваіх сілаў ў Правацэнтрысцкую кааліцыю для ўдзелу ў будучых парлямэнцкіх выбарах. Кааліцыя зьбіраецца выставіць на выбары 95 агульных кандыдатаў.

Акрамя таго, усе кандыдаты будуць арыентавацца на збор подпісаў, і па папярэдніх ацэнках кааліцыі можа быць сабрана агулам ад 50 да 100 тысяч подпісаў за ўсіх кандыдатаў. Як лічаць прадстаўнікі кааліцыі, збор подпісаў – добры падмурак на першым этапе выбарчай кампаніі, бо ў тым ліку ўключае актыўную камунікацыю непасрэдна з выбарцамі.

Па падліках кааліцыі амаль 110 акруг падчас гэтай кампаніі будуць закрытыя дэмакратычнымі кандыдатамі. Правацэнтрысты гатовая каля 15 акруг пакінуць сваім палітычным партнэрам і не сапернічаць з імі. Таксама яны заявілі, што няма падстаў казаць, што ў краіне адбудуцца свабодныя і справядлівыя выбары.

Паводле „Вясна96”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт