Пуцін ляціць у Менск на Форум рэгіёнаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.06.2016 10:26
                    
                                 
                
                
                    Мерапрыемства пройдзе ў Менску 7-8 чэрвеня й будзе прысьвечана сацыяльным пытаньням.
                
                
                    
                        
Уладзімер ПуцінPhoto:pixaby. com/ CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўнікі Расеі й  Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які  пройдзе ў Менску 7-8 чэрвеня й будзе прысьвечаны сацыяльным пытаньням.
Пра гэта старшыня Савета Фэдэрацыі РФ Валянціна Мацьвіенка паведаміла ў эфіры праграмы «Карціна сьвету» на тэлеканале «РТР-Беларусь». «Той факт, што прэзыдэнты нашых дзяржаў бяруць удзел у форумах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, кажа пра тое, што яны надаюць вялікае значэньне такому фармату нашага ўзаемадзеяньня», – адзначыла Мацьвіенка.  Яна ўдакладніла, што на сустрэчы ў Менску цэнтральнае месца зоймуць  пытаньні сацыяльнай палітыкі. «Тое, што цяпер няпростая эканамічная  сытуацыя, ня значыць, што мы павінны менш увагі надаваць таму, як  адчуваюць сёньня нашы грамадзяне», – сказала Мацьвіенка.
радыё рацыя/tut.by/вс