Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні праходзіць Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культур

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2016 08:43
Сёлета ўпершыню будуць прадстаўленыя культуры народаў Нігерыі, Шры-Ланкі й ЗША.
фота: Радыё "Свабода"

У Горадні 4-5 чэрвеня праходзіць ХІ Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культур. Ён аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасьці, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, спрыяе захаваньню нацыянальнай самабытнасьці і ўзаемнаму ўзбагачэньню культур. Сёлета ідэяй фэстывалю стала «дружба народаў і мірнае суіснаваньне».

У рамках фэстывалю праходзяць разнастайныя імпрэзы. У горадзе разгарнулася некалькі канцэртных пляцовак, арганізаваныя нацыянальныя падворкі, госьці якіх знаёмяцца з культурнымі асаблівасьцямі й кухняй розных народаў сьвету.

Сёлета ўпершыню будуць прадстаўленыя культуры народаў Нігерыі, Шры-Ланкі й ЗША. Культуру Злучаных Штатаў будзе прадстаўляць саксафаніст, які жыве ў Гомельскай вобласьці, а Шры-Ланкі – студэнт Гомельскага мэдунівэрсытэта. Зь нігерыйскай культурай гасьцей фэстывалю пазнаёміць замежны студэнт адной са сталічных ВНУ. Усяго ж на сьвяце будзе прадстаўлена 38 нацыянальнасьцей.

Эўрарадыё/БелаПАН/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт