Сацыяльная дача для інвалідаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
29.05.2016 15:31
Для дачнікаў прадугледжаная адукацыйная дзейнасьць і правядзеньне майстар-клясаў па рукадзельлі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Першая сацыяльная дача для пажылых адзінокіх інвалідаў адкрываецца ў чэрвені пад Менскам, паведамілі ў цэнтры сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і інвалідаў «РОСТОК».
Менавіта гэты цэнтар, разьмешчаны ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок, будзе аказваць новую сацыяльную паслугу. Інавацыйная паслуга разьлічаная на людзей сталага ўзросту – адзінокіх інвалідаў са сталіцы. Яны могуць выбраць для сябе як тур выхаднога дня, так і правесьці зьмену (ад аднаго да трох тыдняў).
Для дачнікаў прадугледжаная й адукацыйная дзейнасьць: работы на агародзе, дагляд птушак, а таксама правядзеньне майстар-клясаў па рукадзельлі.
nn.by/нг