Logo Polskiego Radia
Print

Прэс-служба Лукашэнкі больш не рызыкуе здымаць твары рабочых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2016 15:25
Пасьля фатаграфіі з суровымі тварамі працаўнікоў МАЗа на сустрэчы з Лукашэнкам, фатограф робіць здымкі працаўнікоў толькі са сьпіны.
Сустрэча А.Лукашэнкі з работнікамі «Амкадор-Пінск»Сустрэча А.Лукашэнкі з работнікамі «Амкадор-Пінск»foto: www.belta.by

Пасьля знакамітай фатаграфіі з суровымі тварамі працаўнікоў МАЗа на сустрэчы з Лукашэнкам, фатограф робіць здымкі працаўнікоў толькі са сьпіны.

27 траўня Лукашэнка наведваў ЗАТ «Амкадор-Пінск». Разглядаючы фатаграфіі візыту, апублікаваныя на «прэзыдэнцкім» сайце і на сайце БелТА, charter97.org заўважыў, што на ўсіх здымках працаўнікі прадпрыемства сфатаграфаваныя са сьпіны. Фатограф здымае буйным плянам твары чыноўнікаў і Лукашэнкі, але вось простыя працаўнікі «Амкадора» павернутыя да нас сьпіной.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, у пачатку красавіка шырокі рэзананс у СМІ атрымаў артыкул Сьвятланы Калінкінай пасьля наведваньня Лукашэнкам МАЗа. Журналістка зьвярнула ўвагу на твары работнікаў прадпрыемства, якія выказвалі далёка не захапленьне прамовамі кіраўніка дзяржавы.

«Гэта ўжо не тыя, поўныя экстазу, сустрэчы прэзыдэнта, якія былі дзесяць гадоў таму. Калі Лукашэнка вяшчаў, а натоўп ківаў у падтрымку. Калі ён сьмяшыў - і ўсе дружна сьмяяліся. Калі ён абяцаў - і яму шчыра верылі. Паглядзіце на гэтыя твары. Суровае зацятае маўчаньне. Пры гэтым што ні чалавек - то эмоцыя», - пісала Сьвятлана Калінкіна ў сваім матэрыяле.

Наўрад ці твары работнікаў стратнага «Амкадор-Пінску» будуць больш ветлівыя, чым у іх калегаў з МАЗа.

Charter97.org/belta.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт