Беларусь рыхтуецца да дэнамінацыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.05.2016 18:03
Старыя й новыя банкноты можна будзе памяняць у банках на манэты з 1 ліпеня па 31 сьнежня бясплатна.
фота: НББ
Старыя й новыя банкноты фізасобам можна будзе памяняць у банках на манэты з 1 ліпеня па 31 сьнежня бясплатна. Інфармацыя аб гэтым разьмешчаная на сайце Міністэрства гандлю Беларусі, паведамляе БелТА.
Банкам рэкамэндавана арганізаваць бясплатны разьмен банкнотаў узору 2000 года на манэты ўзору 2009 года арганізацыям гандлю (сэрвісу), каб яны ўжо 1 ліпеня маглі разьмяняць і выдаць рэшту пакупнікам новымі грашамі. Банкам таксама рэкамэндуецца арганізаваць з 1 ліпеня перавозку арганізацыям гандлю (сэрвісу) грашовай наяўнасьці ўзору 2009 года для забесьпячэньня іх патрэбнасьці ў разьмене без спагнаньня платы за падмацаваньне на працягу шасьці месяцаў.
У сваю чаргу арганізацыі гандлю й сэрвісу для вырашэньня пытаньня з разьменам для выдачы рэшты насельніцтву павінны ў маі разьлічыць патрэбнасьць у грашовых знаках узору 2009 года, перш за ўсё ў манэтах. Аб суме, якую трэба даставіць у першыя дні з пачатку правядзеньня дэнамінацыі, арганізацыям неабходна праінфармаваць свой абслуговы банк.
вс