Неўзабаве пройдзе пасяджэньне рады Беларускага нацыянальнага кангрэса
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.05.2016 10:20
Мікалай Статкевіч анансаваў першае пасяджэньне рады Беларускага нацыянальнага кангрэса
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"
Першае пасяджэньне рады Беларускага нацыянальнага кангрэса адбудзецца 28 мая ў Менску. Пра гэта БелаПАН паведаміў экс-палітвязень Мікалай Статкевіч.
Такое рашэньне, паводле словаў палітыка, прыняў аргкамітэт кангрэса. «Па сутнасьці, гэта было апошняе пасяджэньне аргкамітэта, яго паўнамоцтвы пераходзяць да рады», - сказаў ён.
Рада кангрэса фарміруецца зь ліку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый (па адным чалавеку) і прадстаўнікоў рэгіянальных кааліцый дэмакратычных структур (па тры чалавекі ад кожнай вобласьці й Менска).
Праект рэглямэнту дзейнасьці рады, які будзе разгледжаны на яе першым пасяджэньні, прадугледжвае роўнасьць усіх яго суб'ектаў. Рашэньні рады кангрэса будуць прымацца дзьвюма трацінамі галасоў, пасяджэньні будуць праходзіць раз у месяц.
«На першым пасяджэньні рады кангрэсу мы абмяркуем яго бліжэйшыя задачы. Такім чынам, Беларускі нацыянальны кангрэс пачынае сваю дзейнасьць. У ім будзе прадстаўленая вельмі вялікая колькасьць партый і арганізацый, у тым ліку тых, кіраўніцтва якіх не падтрымала правядзеньне кангрэса», - сказаў Статкевіч.
вс