У Полацку пакажуць невядомы партрэт Міцкевіча
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.05.2016 13:49
Аўтарам работы зьўляецца выдатны беларускі мастак-партрэтыст Іван Хруцкі.
Партрэт Адама Міцкевіча работы Івана Хруцкага blr.belta.by
Прэзэнтацыя работы вядомага беларускага жывапісца Івана Хруцкага «Партрэт Адама Міцкевіча» адбудзецца сёньня ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка, паведамілі БелтА ва ўстанове. Размова ідзе аб палатне, якое было знойдзена ў Полацку ў 2010 годзе.
У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка ў складзе калекцыі жывапісных і графічных работ праўнучкі жывапісца Ядвігі Мацяеўскай (захоўваецца ў фондах з 1997 года) быў знойдзены партрэт пэндзля самога Івана Хруцкага. І вось у Дзень музэяў пасьля праведзеных навуковых дасьледаваньняў палатна й рэстаўрацыі карціна будзе прадстаўлена гледачам. Выстаўка будзе праходзіць толькі пяць дзён – з 18 па 22 мая.
У музэях Беларусі, Расеі, Украіны, Летувы й Польшчы цяпер захоўваецца больш як 100 палотнаў Івана Хруцкага. Выдатны беларускі мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта й пэйзажа Іван Хруцкі нарадзіўся ў Віцебскай губэрні ў 1810 годзе. 200-годзьдзе з дня яго нараджэньня было ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЭСКА.
вс