Logo Polskiego Radia
Print

Антон Сурапін адсудзіў у дзяржавы 8 млн кампэнсацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.05.2016 16:33
Яго арышт узначаліў дзясятку самых абсурдных арыштаў году ў рэйтынгу „АI”.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Антон Сурапін адсудзіў у дзяржавы 8 млн кампэнсацыі за месяц у СІЗА КДБ. У 2012 годзе малады беларускі фатограф больш за месяц правёў у СІЗА КДБ Беларусі па абвінавачаньні ў тым, што нібыта дапамагаў арганізатарам „плюшавага дэсанту” нелегальна трапіць у краіну, хаця журналіст тлумачыў, што ён проста першым разьмясьціў фотаздымкі „плюшавага дэсанту” на сваім сайце.

Пасьля гучнай кампаніі салідарнасьці журналістаў Антона Сурапіна вызвалілі пад падпіску. Пра спыненьне крымінальнага перасьледу Антона Сурапіна КДБ афіцыйна аб’явіў у чэрвені 2013 году. Тады хлопец вырашыў дамагацца кампэнсацыі за месяц зьняволеньня.

2 сакавіка 2016 года суд Маскоўскага раёна пастанавіў выплаціць Антону Сурапіну кампэнсацыю ў памеры 8 мільёнаў беларускіх рублёў.

„Цяпер у мяне два шляхі. Першы – падаваць скаргу у Вярхоўны суд, каб павялічыць памер кампэнсацыі, бо 8 мільёнаў за месяц арышту й амаль год пад падпіскай пра нявыезд – гэта несувымернае. Другі – падаць скаргу ў Генэральную пракуратуру, каб прымусіць КДБ афіцыйна выбачацца перада мной за тую гісторыю”, - кажа Антон Сурапін.

Нагадаем, арышт Сурапіна ўзначаліў дзясятку самых абсурдных арыштаў года ў рэйтынгу „Аmnesty International”.

baj.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт