Logo Polskiego Radia
Print

Апостальскі нунцый накіраваў прывітальнае слова да беларусаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.05.2016 14:59
Ён выказаў шкадаваньне, што ня зможа асабіста ўдзельнічаць ва ўрачыстасьцях у Будславе.
pixabay.com

Новы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь, мансеньёр Габар Пінтэр праз пасрэдніцтва Ватыканскага радыё скіраваў прывітальнае слова да біскупаў, сьвятароў, членаў манаскіх супольнасьцяў і ўсіх вернікаў Беларусі.

Ватыканскі дыплямат лічыць, што яго вугорскае паходжаньне й веданьне „рэальнасьці камуністычнага мінулага” дапаможа яму „лепш зразумець актуальную сытуацыю Касьцёла й грамадзтва ў Беларусі”.

„У пачатку ліпеня ў Будславе будзе адзначацца 25-я гадавіна ўсталяваньня Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што стала сымбалям адраджэньня Каталіцкага касьцёла ў Беларусі. На жаль, я не змагу прысутнічаць сярод вас фізычна, але буду там духоўна і ў маіх малітвах”, - паведаміў новы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь, мансеньёр Габар Пінтэр.

radiovaticana.va/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт