Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд справы судзьдзяў ЭС
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.05.2016 13:03
Гэта першы ў гісторыі беларускай судовай сыстэмы гэткі працэс.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Вярхоўным судзе Беларусі сёньня пачалося слуханьне справы судзьдзяў Эканамічнага суда Менска Юрыя Грушэцкага й Алены Мельнікавай, абвінавачаных у карупцыі. Гэта першы ў гісторыі беларускай судовай сыстэмы працэс над прадстаўнікамі эканамічных судоў. Працэс вядзе судзьдзя Вярхоўнага суда Аляксей Цяцюхін.
Справа расьсьледавалася Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі. Грушэцкаму ставіцца ў віну неаднаразовае падбухторваньне да хабару, махлярства й атрыманьне хабару. Мельнікавай — атрыманьне хабару. Абодва галоўных фігуранты знаходзяцца пад вартай.
Апрача іх фігурантамі справы зьяўляюцца адвакат індывідуальнай практыкі Алена Халецкая, прадстаўнік грамадзкай арганізацыі па антыкрызысным кіраваньні Віктар Вінцкевіч, юрыст Натальля Грэцкая, антыкрызысны кіраўнік Андрэй Рыкун.
Практычна ва ўсіх абвінавачаных па два абаронцы. Дзяржабвінавачаньне падтрымлівае прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Мікалай Жачко.
belapan.com/аз