Замежнікам дазволяць прыяжджаць у санаторыі бяз віз
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.05.2016 12:35
Новаўвядзеньні, магчыма, зьявяцца ўжо ў другім квартале бягучага году.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Замежнікам дазволяць прыяжджаць на адпачынак у беларускія санаторыі бяз віз.
Большасьць турыстаў, якія папраўляюць самаадчуваньне ў беларускіх санаторыях, расейцы. У гэтым сэзоне сьпіс замежнікаў вырашылі пашырыць. І, магчыма, ужо ў другім квартале замежнікам дазволяць прыяжджаць на адпачынак у беларускія здраўніцы бяз віз.
- Разам з Міністэрствам спорту й турызму мы працуем над тым, каб турысты, а сярод іх і тыя, хто адпачывае ў санаторыях, змаглі бяз віз прыяжджаць і выяжджаць у Беларусь, – распавёў Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні насельніцтва. – Сьпіс краін пакуль назваць не магу. Скажу, што гэта будзе 10-20 краін, адкуль не ідзе тэрарыстычная пагроза.
Дарэчы, каля 30% летніх пуцёвак у санаторыі Беларусі пакуль не распрададзена.
- Пакуль на лета ў нас раскупілі й забраніравалі крыху больш за 70% пуцёвак, у асноўным на чэрвень і ліпень, – адзначыў Генадзь Балбатоўскі. – Так што жадаючыя правесьці адпачынак у санаторыі яшчэ могуць гэта зрабіць.
tut.by/ав