Летувіскія візавыя цэнтры адкрыліся ў чатырох беларускіх гарадах 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.05.2016 18:22
                    
                                 
                
                
                    Такім чынам, у Беларусі запрацавалі ўсе восем летувіскіх візавых цэнтраў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Летувіскія візавыя цэнтры адкрыліся 13 мая ў Магілёве, Лідзе, Баранавічах і Пінску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Летувы. Такім чынам, у Беларусі запрацавалі ўсе восем летувіскіх візавых цэнтраў (раней яны адкрыліся ў Менску, Горадні, Берасьці й Гомелі).
У летувіскім МЗС адзначылі, што афіцыйная Вільня зацікаўленая ў далейшым росьце ўязнога турызму зь Беларусі, умацаваньні сувязяў паміж людзьмі, спрашчэньні візавага рэжыму паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю, а дзьве траціны летувіскіх віз, якія выдаюцца беларусам, зьяўляюцца шматразовымі.
У МЗС Летувы таксама нагадалі, што зьвяртацца па візу беларусы па-ранейшаму могуць і непасрэдна ў амбасаду Летувы ў Менску або ў Генконсульства ў Горадні.
telegraf.by/вс