"У КДБ няма падстаў выпускаць Чыжа"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.05.2016 15:10
Мера стрыманьня для бізнэсмэна Юрыя Чыжа мяняцца ня будзе - старшыня КДБ.
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
Старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў, што мера стрыманьня для бізнэсмэна Юрыя Чыжа мяняцца ня будзе.
Як сказаў Вакульчык, сьледзтва працягваецца, і там ёсьць шмат пытаньняў, таму няма нават блізка падстаў, каб адпусьціць яго пад падпіску аб нявыезьдзе. Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што бізнэсмэна ў СІЗА КДБ трымаюць у асаблівых умовах. «У нас да ўсіх аднолькавае стаўленьне. Усе роўныя перад законам», – сказаў кіраўнік КДБ.
Вакульчык дадаў, што працягваецца сьледзтва і ў дачыненьні да бізнэсоўца Яўгена Баскіна. Паводле ягоных слоў, Баскін яшчэ не кампэнсаваў шкоды.
tut.by/радыё рацыя/вс